«Лепш папярэдзіць, чым ліквідаваць наступствы» - ратавальнікі адзначылі лепшых журналістаў Мінскай вобласці

Ратавальнікі Мінскай вобласці арганізавалі спецыяльны семінар у Барысаве, на якім абмеркавалі ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі. На працягу дня журналісты і супрацоўнікі МНС дзяліліся меркаваннямі і актуальнымі праблемамі адносна супрацоўніцтва. У выніку дыскусіі бакі сышліся ў меркаванні, што ўзаемадзеянне наладжана на досыць высокім узроўні. Ратавальнікі ў сваю чаргу адзначылі рост якасці журналісцкіх матэрыялаў на пажарную тэматыку.

- Уклад у аператыўную абстаноўку ў частцы стабілізацыі і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў немалой ступені залежыць, вядома, і ад сродкаў масавай інфармацыі. Таму мы сёння як пазначылі лепшых у гэтым кірунку працы, так і выпрацавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў далейшым. Сёння нельга не ўлічваць тое, што амаль усе СМІ сыходзяць у Інтэрнэт, у сацыяльныя сеткі, і мы чакаем ад нашых журналістаў падтрымкі ў гэтым кірунку, - заявіў у інтэрв'ю намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Янчык.

Па выніках працы за 2018 год абласное ўпраўленне МНС адзначыла асобныя рэдакцыі і выданні ў некалькіх намінацыях.

«Лепшы аўтар»:

2 месца - МКТВ (Маладзечанскі раён);

3 месца - "Шахцёр" (Салігорскі раён).

"За аператыўнасць і аб'ектыўнасць»:

1 месца - праграма "Міншчына" (СТВ), МКТВ (Маладзечанскі раён);

2 месца - «Навіны Старадарожчыны" (Старадарожскі раён);

3 месца - «Пухавіцкія навіны» (Пухавіцкі раён).

«Лепшы праект»:

1 месца - «Да новых перамог» (Клецкі раён);

2 месца - «Нясвіжскія навіны» (Нясвіжскі раён);

3 месца - «Чырвоная зорка» (Уздзенскі раён).

«Прапаганда ведаў у вобласці забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва»:

1 месца - «Навіны рэгіёна» («Беларусь-1»), «Працоўная слава» (Валожынскі раён);

2 месца - «Слава працы» (Капыльскі раён), «Прамень» (Стаўбцоўскі раён);

3 месца – «Крупскі веснік» (Крупскі раён), «Родны край» (Лагойскі раён).

Спецыяльным прызам і падзякай за плённае супрацоўніцтва з абласным упраўленнем МНС адзначаны калектыў радыё «Мінская хваля».

Чытаць 56 разоў

1