Школьнікі Міншчыны сустрэлі гасцей з Паднябеснай

9 ліпеня 2019 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася культурна-адукацыйная сустрэча беларускіх і кітайскіх школьнікаў.

У Мінскай вобласці надаецца асаблівае значэнне развіццю адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Мерапрыемства праводзілася ў рамках правядзення Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.

14 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў і іх бацькі прыбылі ў Мінск з горада Хэбі (правінцыя Хэнань), які знаходзіцца на поўначы Кітая. Усе рабяты займаюцца музыкай.

Удзельнікаў сустрэчы цёпла вітала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Валянцінаўна Апраніч, якая адзначыла, што школьнікі Міншчыны з задавальненнем знаёмяцца з гісторыяй, культурай, традыцыямі і звычаямі Кітая. І ўжо 12 ліпеня з візітам у адказ школьнікі Мінскай вобласці з Мядзельскага, Маладзечанскага, Барысаўскага, Старадарожскага раёнаў адправяцца ў доўгае падарожжа па дзіўнай краіне Кітай.

Таццяна Валянцінаўна пажадала кітайскім і беларускім хлопцам і дзяўчатам, каб іх падарожжа былі напоўнены прыемнымі ўражаннямі і цікавымі сустрэчамі.

Беларускія школьнікі падрыхтавалі для гасцей з Паднябеснай канцэртную праграму, выканалі творы на беларускай і кітайскай мовах, парадавалі нацыянальнымі танцамі. Кітайскія школьнікі прадставілі свае музычныя нумары. У завяршэнне канцэртнай праграмы рабяты абмяняліся памятнымі падарункамі і сувенірамі, якія змайстравалі сваімі рукамі.

Удзельнікі міжнароднай сустрэчы наведалі экспазіцыі «Спадчына Беларусі», «Шматаблічны Кітай», прынялі ўдзел ў гульні-знаёмстве «Кветкі сяброўства», у медиаквесте «Пазнай Беларусь. Даведайся Кітай».

Кожны ахвотны зрабіў аквагрым з нацыянальным беларускім каларытам і фатаграфіі на памяць у фотазонах «Я люблю Беларусь».

Займальна прайшлі заняткі ў майстар-класах, дзе за агульным сталом беларускія і кітайскія школьнікі вырабілі беларускія традыцыйныя лялькі, паштоўкі ў тэхніцы скрапбукінг, зрабілі брошкі з фаамірана ў выглядзе васілька – сімвала Беларусі.

Гэтая сустрэча аб'яднала і пасябравала кітайскіх і беларускіх рабят, дапамагла ўсталяваць трывалыя сувязі для наступных зносін як дзяцей, так і дарослых.

Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства забяспечвалі: БелТА, Нацыянальны адукацыйны партал, МЛЫН.BY, сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; газеты «Зорка», «Настаўніцкая газета», «Мінская праўда»; часопіс «Адукацыя Міншчыны»; тэлеканалы «Беларусь-1», СТВ; радыё «Мінская хваля».

Чытаць 117 разоў

1