Дадзены старт Славянскаму базару ў Віцебску

Ужо 28-ы раз праходзіць гэты маштабны міжнародны фестываль. Афіцыйнае адкрыццё XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» толькі 11 ліпеня, а ўжо скончыўся XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск – 2019».

Юныя ўдзельнікаў з 21 краіны пабывалі ля помніка старому Хатабычу - гэтага любімага дзецьмі і дарослымі чараўніка прыдумаў пісьменнік Лазар Лагін, які жыў у Віцебску ... А заўтра адбудзецца гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў. Дарэчы, пераможца мінулага года Аляксандр Балабанаў учора ўздымаў флаг фестывалю - гэтая выдатная традыцыя сабрала не толькі гарадское кіраўніцтва, але і артыстаў, і сотні гледачоў. Учора прайшоў унікальны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна з удзелам сусветных і беларускіх зорак опернай і эстраднай сцэны. Прайшлі таксама першыя прэс-канферэнцыі, на фестываль акрэдытаваныя больш за трыста журналістаў з 20 краін, у тым ліку і Мінская хваля.

Упершыню за 28-гадовую гісторыю існавання Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску» пройдуць не толькі вакальныя конкурсы, але і вялікая танцавальная падзея Dream Dance Fest, у якой возьмуць удзел і танцоры з Мінскай вобласці. На плошчы Перамогі заканчваюцца апошнія падрыхтоўкі да фестывалю. Тут пачнуцца фестывальныя канцэрты, моладзевыя мерапрыемствы, спартыўныя турніры. Гэта міжнароднае танцавальнае падзея будзе весці спявачка Zena.

А ўжо заўтра - паказ знакамітага спектакля «Сёстры Граі» Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка».

Чытаць 50 разоў

1