Мінскі абласны тэатр лялек сабраў аншлаг на «Славянскім базары»

Акрамя канцэртаў песенных і танцавальных, на Міжнародным фестывалі «Славянскі Базар» шырока прадстаўлена і тэатральная праграма. Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» ў гэтым годзе прадстаўляе тут Беларусь. Маладзечанцы выбралі для паказу прэм'ерны спектакль Яўгена Карняга «Сястры Граі» - і не памыліліся. Квіткі былі раскупленыя загадзя, гледачы стаялі ў праходах уздоўж сцен.

У спектаклі няма слоў - ёсць толькі святло, гукі, і ўзрушаючая гульня акцёраў. Дырэктар тэатра Ала Палякова распавяла Мінскай хвалі, што гэты спектакль цалкам эксперыментальны: «Калі мы год таму браліся за гэтую працу, мы вельмі рызыкавалі. Бо кожны разумее толькі тое,што здольны зразумець, а тут трэба глядзець і думаць, і кожны паказ не падобны на папярэдні».

Дарэчы, гэты спектакль вельмі цёпла прыняты і гледачамі, і тэатральнымі крытыкамі і ўзначальвае топ-10 лепшых пастановак Беларусі.

Чытаць 60 разоў

1