Саюзныя прызы ўручаны юным артыстам

Прадстаўніца Беларусі Ксенія Галецкая стала ўладальніцай Гран-пры і «Залатой ліры» Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019» на «Славянскім базары ў Віцебску», пра гэта было абвешчана на гала-канцэрце ўвечары ў чацвер.

Таксама Ксенія атрымала спецыяльны прыз ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, які ёй уручыла дэпутат ад Мінскай вобласці Тамара Красоўская. Ў інтэрв'ю Мінскай хвалі Тамара Красоўская адзначыла, што для яе вялікая радасць і гонар уручаць прыз пераможцу 18-га дзіцячага «базарчыка», паколькі такія выдатныя фестывалі пашыраюць межы свету, і, уносячы свой уклад у развіццё «Славянскага базару», саюзныя парламентарыі ўпэўненыя, што гэтыя маленькія артысты дасягнуць вялікіх вышынь. Такі ж прыз уручаны юнай спявачцы з Расіі Кіры Гогаладзе.

Парламенцкі сход падтрымлівае ўсе ініцыятывы, накіраваныя на інтэграцыю Беларусі і Расіі, у тым ліку на развіццё дыялогу славянскіх культур. Сустрэчы парламентарыяў тут сталі ўжо традыцыйнымі - з 2003 года на «Славянскім базары ў Віцебску» праходзіць Дзень Саюзнай дзяржавы. Дэпутаты выступаюць у ролі арганізатараў і гасцей. Сёлета парламентарыі азнаёмяцца з працай ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Віцебскага раёна. Дзіцячы сацыяльны прытулак». Акрамя таго, у дзень Саюзнай дзяржавы 12 ліпеня парламентарыі правядуць сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебска, наведаюць адукацыйныя ўстановы і прадпрыемствы, пазнаёмяцца з працай турыстычна-інфармацыйнага цэнтра Віцебскага раёна.

Чытаць 137 разоў

1