Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінаблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй Беларускай Праваслаўнай царквы

Цырымонія падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Мінскай мітраполіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 11 ліпеня.

У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ад Мінскай епархіі - мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, Павел, ад Барысаўскай епархіі - епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі, Веніямін, ад Слуцкай епархіі – епіскап Слуцкі і Салігорскі, Антоній, ад Маладзечанскай епархіі – епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі, Павел. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

- У гэтыя дні нашы сэрцы перапоўненыя пачуццём гонару за свой народ, які адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – адзначыў у сваім выступленні старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. - У разгром гітлераўскай Германіі велізарную лепту ўнесла і Праваслаўная Царква. Святары бралі ўдзел у будаўніцтве абарончых аб'ектаў, тушэнні пажараў пасля бамбёжак, дапамагалі параненым, адкрывалі сіроцкія дамы, збіралі грошы на ўзбраенне байцоў. Наша духавенства і сёння ў цеснай звязцы з заканадаўчай і выканаўчай уладай вядзе актыўную дзейнасць па рашэнні розных праблем грамадства, таму з задавальненне мы падаўжаем пагадненне аб сумеснай працы органаў улады Міншчыны і Праваслаўнай Царквой.

Старшыня аблвыканкама выказаў падзяку мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі Паўлу, прысутным біскупам, людзям духоўнага звання за нястомную працу.

Падаўжэнне Пагаднення аб супрацоўніцтве мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, Павел назваў падвядзеннем вынікаў за мінулыя гады і планам работы на будучыню.

- Гэта падзея мае важнае значэнне – - адзначыў Мітрапаліт Павел. - Гэта не пачатак, а пэўны вынік шматгадовай працы, якая вялася і вядзецца на блаславёнай беларускай зямлі і ў прыватнасці ў Мінскай вобласці. Наша сумесная праца мае вельмі шырокі спектр, гэта і адукацыя і справы міласэрнасць, і патрыятычнае выхаванне, і дапамогу бацькам, і сацыяльнае служэнне.

ДАВЕДАЧНЫ

Беларуская Праваслаўная Царква Міншчыны - гэта 4 епархіі, якія ўключаюць у сябе 33 благачыння, 310 святароў і 385 рэлігійных суполак, якія аб'ядноўваюць тысячы вернікаў.

Чытаць 64 разоў

1