У аблвыканкаме абмеркавалі гатоўнасць арганізацый цэнтральнага рэгіёна да ўборачнай кампаніі

На парадак дня спецыяльнага пасяджэння аблвыканкама вынеслі адразу некалькі пытанняў: аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый Мінскай вобласці да ўборачнай кампаніі 2019 года і азімай сяўбы, асобна разгледзелі становішча спраў у Слуцкім раёне, а таксама абмеркавалі ход будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў у Мінскай вобласці. З дакладамі па вышэйпералічаных пытаннях выступілі старшыня Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Аляксандр Кручанаў, кіраўнік Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Ляўковіч, а таксама кіраўнік Камітэта дзяржкантролю цэнтральнага рэгіёна Валерый Стадольнік.

Аляксандр Кручанаў адзначыў, што тэма ўзвядзення жылля для маючых патрэбу вельмі актуальная. «Першае - гэта дэмаграфічная бяспека нашай краіны, павелічэнне нараджальнасці і адпаведна насельніцтва Беларусі. Другое, на што акцэнтаваў увагу Прэзідэнт, гэта забеспячэнне камфортных умоў для пражывання і дахам над галавой шматдзетных сем'яў. Задача складаецца ў тым, каб за гэты і наступны год забяспечыць у такім аб'ёме жыллём, каб людзі, якія маюць патрэбу, стаялі ў чэргах на будаўніцтва не больш за 1 года. Пастановай урада неабходна забяспечыць жылплошчай 2112 шматдзетных сем'яў. Распрацавана праграма, якая сёння дазваляе выканаць гэта заданне. Распісаны кожны дом, які стаіць на ўліку ў аблвыканкаме». Таксама кіраўнік адзначыў, што ўжо выканана, і прывёў канкрэтныя лічбы па будаўніцтве жылля за першае паўгоддзе 2019-га: «Мы сёння маем 496 сем'яў, якія атрымалі ў вобласці жылыя памяшканні. Гэта каля 25% ад гадавой праграмы. Чаму і ці можна было больш? Так, але асноўныя аб'екты, так складваецца, звычайна ўводзяцца ў эксплуатацыю ў 3-4 квартале. Для выканання ўсіх умоў асноўная задача ляжыць на райвыканкамах. А на наступны год мы ўжо плануем забяспечыць жыллём больш за 3,5 тысячы сем'яў. Дарэчы, 4 вызначальных раёнаў – Барысаўскі, Салігорскі, Маладзечанскі, Мінскі і горад Жодзіна – істотна ўплываюць на карціну ў цэлым».

Што тычыцца ўборкі збожжавых, то Сяргей Ляўковіч растлумачыў сітуацыю і адзначыў, што працэс пайшоў. Азімы рапс, зыходзячы з агульнага аб'ёму, прыбраны больш чым на 40%. «Паступова раёны, у асноўным паўднёвыя, пачынаюць збіраць збожжавыя культуры. На дадзены момант доля складае адну сотую і, як правіла, гэта азімы ячмень. У цэлым, не без праблем праходзіла падрыхтоўка да кампаніі. На сённяшні дзень мабілізацыя 96% збожжаўборачных камбайнаў, 98 пунктаў складае гатоўнасць зернесушыльных комплексаў. Акрамя таго, для правядзення ўсяго комплексу палявых работ па ўборцы збожжавых і зернебабовых у вобласці плануецца прыцягнуць дадатковую тэхніку і людзей з Мінска. Гэта 177 адзінак тэхнікі і 152 спецыялісты. Плюс з іншых арганізацый раёнаў Мінскай вобласці прыцягнуць 305 машын і 423 спецыялісты. Але ўсё ж, ёсць 15 сельгасарганізацый, якія выклікаюць пэўныя асцярогі. Але, па сутнасці, яны не згуляюць значнай негатыўнай ролі, калі браць у цэлым па вобласці, прычым да ўсяго з гэтымі прадпрыемствамі мы вельмі актыўна працуем».

Варта таксама адзначыць той факт, што ў пачатку чэрвеня быў шквалісты вецер, град і залевы – гэта адбілася на стане хлябоў. Каля 30% палегла, а гэта каля 170 тысяч гектараў. Палеглы хлеб цяжка прыбраць без страт, аднак аграрыі абяцаюць, што прыкладуць усе намаганні, каб зрабіць гэта якасна.

Чытаць 132 разоў

1