Старшыня Мінаблвыканкама ўзнагародзіў пераможцаў абласнога спаборніцтва сярод СМІ

Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі адбылася ў пятніцу, 12 ліпеня.

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка падзякаваў прадстаўнікам СМІ за працу і ўзнагародзіў лепшых.

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага аблвыканкама ад 28 чэрвеня 2019 года №486 па выніках абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі

у намінацыі «Лепшы творчы праект журналістаў рэгіянальных СМІ, шматтыражных газет» узнагароджана Дзяржаўная ўстанова «рэдакцыя газеты «Край смалявіцкі» і праграма радыёвяшчання «Смалявічы» за творчы праект «Забыццю не падлягае…»;

у намінацыі «Лепшы творчы праект журналістаў рэспубліканскіх СМІ» дыплом пераможцы атрымаў загадчык службы вяшчання на г. Мінск і Мінскую вобласць дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне» Сяргей Манько за творчы праект «Беларусь памятае – Міншчына ганарыцца!»;

у намінацыі «Лепшае галіновае выданне» ўзнагароду атрымала рэдакцыя газеты «Калійшчык Салігорска» адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій»;

у намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт» узнагароджаны Сяргей Шарай, вядучы фотакарэспандэнт рэдакцыі газеты «Чырвоная зорка» Мінскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Мінская праўда»;

у намінацыі «Лепшы карэспандэнт» пераможцам стала загадчык аддзела радыё дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі» і праграмы радыёвяшчання «Вілейскае раённае радыё» Марына Пуцейка;

лепшым афіцыйным інтэрнэт-рэсурсам сярод сайтаў аблвыканкама, райгарвыканкамаў прызнаны сайт Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Дыплом уручаны начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргею Шаблыку.

«Лепшы афіцыйны інтэрнэт-рэсурс друкаваных СМІ Мінскай вобласці» - дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Жодзінскія навіны» і праграма радыёвяшчання «Радыё Жодзіна»;

у намінацыі «Лепшая тэлепраграма Мінскай вобласці» ўзнагароджана «Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне» камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Тэлевізійная вяшчальная сетка».

У галоўнай намінацыі – «Лепшы друкаваны СМІ Мінскай вобласці» пераможцамі сталі:

3 месца - дзяржаўная установа «Рэдакцыя газеты «Прамень» і праграма радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы».

2 месца - дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі» і праграма радыёвяшчання «Вілейскае раённае радыё».

1 месца - дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шахцер».

Чытаць 111 разоў

1