Профільныя абласныя лагеры былі арганізаваны ў час летніх канікулаў на Міншчыне

З 1 па 12 ліпеня 2019 года 130 дзяцей 8-10 класаў устаноў адукацыі Міншчыны правялі частку сваіх летніх канікул у абласных профільных лагерах.

Так, у Чэрвеньскім раёне для дзяцей, якія цікавяцца інфарматыкай, матэматыкай і фізікай, працаваў лагер «біт». Школьнікі, захопленыя геаграфіяй або хіміяй, адправіліся ў Капыльскі раён - у лагер «Эрудыт».

Адзначым, што профільныя лагеры даюць унікальную магчымасць пашырыць веды па любімым прадмеце, спасцігнуць нешта новае і цікавае, атрымаць стымул да самаразвіцця і нават падрыхтавацца да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах!

Як адзначаюць самі ўдзельнікі профільных лагераў, навучальныя заняткі праходзілі «на адным дыханні», матэрыял засвойваўся лёгка і нязмушана, паколькі дапамагалі ў гэтым рабятам вопытныя і захопленыя сваім прадметам выкладчыкі.

А пасля заняткаў дзяцей чакалі разнастайныя інтэлектуальныя конкурсы, экскурсіі, музычныя гасціныя, дыскатэкі, спартыўныя спаборніцтвы і многае іншае.

Правільна складзены распарадак дня, добра спланаваная праца, збалансаванае пяціразовае харчаванне, прыязная атмасфера - усё гэта дазволіла хлопцам адпачыць, умацаваць здароўе і, вядома, пашырыць веды па любімых прадметах.

Чытаць 39 разоў

1