V абласны роваравы тур прайшоў па месцах баявой славы Мядзельскага раёна

Традыцыйны абласны веласіпедны тур у гэты раз быў прысвечаны Годзе малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ён сабраў больш за 600 удзельнікаў: работнікаў Мінаблвыканкама, гаррайвыканкамаў, дэпутатаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, сілавых структур, арганізацый і прадпрыемстваў вобласці. Стартаваў велатур 20 ліпеня ў дзіцячым цэнтры «Зубраня».

Удзельнікаў гэтага спартыўнага свята ад імя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі прывітала старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Наталля Віктараўна адзначыла значнасць мерапрыемства:

"Гэты год асаблівы для беларусаў, мы адсвяткавалі 75-годдзе вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму маршрут велатура будзе пралягаць па месцах баявой славы».

Таксама старшыня абласнога Савета дэпутатаў заклікала ўсіх весці здаровы лад жыцця, займацца спортам:

«Спорт - гэта здароўе, заўсёды займайцеся спортам, залучаючы ў спартыўны рух людзей, якія вас атачаюць, і асабліва моладзь».

Сама Наталля Якубіцкая стартавала ў велатуры ў першай лініі.

Свой першы прыпынак удзельнікі велатура зрабілі ў пасёлкі Нарач на маляўнічым беразе возера, змаглі палюбавацца прыгажосцю і ўнікальнасцю Мядзельскага краю.

Падчас другога прыпынку ані паклалі кветкі ля помніка загінулым воінам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Мінчакі.

«Сёння ў нас ёсць магчымасць паказаць, што мы можам не толькі добра працаваць, але і якія мы спартыўныя і актыўныя - сказала Вольга Тапдымір, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама.

Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння Мінаблвыканкама Кацярына Канановіч прымала ўдзел у велатуры разам са сваім будучым мужам.

«Чаму б і не пракаціцца на роварах у пагодлівы дзянёк па маляўнічых месцах Мядзельскага раёна, - сказала яна ў інтэрв'ю журналістам. - Мы вядзем здаровы лад жыцця, любім пакатацца па мінскай веладарожцы, працягласць якой 27 кіламетраў. Да таго ж сваім асабістым прыкладам мы арганізуем кадры, задаем тон іх працы».

Пазітыў, яркія эмоцыі, непадробнае задавальненне на тварах удзельнікаў велатура - вынік гэтага спартыўнага свята.

Чытаць 88 разоў

1