У ўборку ўраджаю ў Cалігорскім раёне ўносяць сваю лепту ветэраны працы

Галоўным у забеспячэнні суладнай працы сельгаспрадпрыемстваў Салігорскага раёна ў перыяд найважнейшых кампаній (сяўба, нарыхтоўка кармоў, уборка ўраджаю, зімоўка жывёлы і г. д.) з'яўляецца кадравая палітыка.

Сваю долю ў агульную справу ўносяць і ветэраны працы.

Варта адзначыць, што ў сельгасарганізацыях Салігорскага раёна сёння працуе сярод трактарыстаў-машыністаў 51 чалавек ці 11,7% асоб пенсійнага ўзросту, сярод кіроўцаў – 12 чалавек ці 6%.

Так, у перыяд уборачнай гарачай пары людзі пенсійнага ўзросту ўносяць сваю лепту ў ўборку ўраджаю.

Ужо трэці год запар на зернетоку ААТ «Беларуськалій-Агра» ў перыяд уборачнай кампаніі працуе старшыня першаснай арганізацыі Капацэвіцкага сельвыканкама Васіль Мялешка. Сёлета ён працуе аграномам.

У дзень паступае на збожжаток 300-400 тон збожжа. Пагодныя ўмовы прымушаюць жадаць лепшага. Аднак на збожжатоку не прапала ні аднаго кілаграма збожжа. Дзяржаве ўжо прададзена 550 тон насення рапсу, для ўласных патрэб нарыхтавана 2 220 тон збожжа. Васіль Уладзіміравіч арганізуе працу на зернетоку і комплексах сушкі і ачысткі збожжа магутнасцю 200 тон у змену.

Чытаць 56 разоў

1