Нясвіжскі раён выйшаў у лідэры па агульнаму намалоту і ўраджайнасці

Нясвіжскі раён традыцыйна ў лідарах па агульнаму намалоту і ўраджайнасці. Тут з гектара збіраюць 61 цэнтнер, а засекі ўжо папоўніліся на больш чым 52 тысячы тон.

ААТ «Новае жыццё» з'яўляецца лідарам па ўраджайнасці ў Нясвіжскім раёне.

Ва ўборачнай кампаніі 2019 года ў гаспадарцы ўдзельнічае 9 збожжаўборачных камбайнаў.

Плошча збожжавых па ААТ «Новае жыццё» складае 1450 га. Па стане на 25 ліпеня намалочана 5496,4 тоны збожжавых з плошчы 676,0 га (47% да ўборачнай плошчы) пры сярэдняй ураджайнасці 81,3 ц/га.

Чытаць 25 разоў

1