Прызначэнне кіраўнікоў трох раёнаў Мінскай вобласці ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне:

Круковіча Яўгена Міхайлавіча - старшынёй Валожынскага райвыканкама;

Мельніка Валерыя Віктаравіча - старшынёй Любанскага райвыканкама;

Пілішчыка Сяргея Міхайлавіча - старшынёй Капыльскага райвыканкама.

Круковіч Яўген Міхайлавіч

У 2008 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе галоўнага агранома філіяла таварыства з абмежаванай адказнасцю «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў» «МАЗ-Купава» «Купава-Агра» Бярэзінскага раёна.

У 2010 годзе быў прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2017 годзе стаў дырэктарам унітарнага прадпрыемства «Бярэзінская агратэхніка».

З 2019 года працаваў першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага райвыканкама.

Мельнік Валерый Віктаравіч

У 2005 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 2012-м -Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у Старадарожскім раёне на пасадзе інжынера па сельскагаспадарчых машынах. У 2007 годзе быў прызначаны загадчыкам сектара механізацыі - галоўным інжынерам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Салігорскага райвыканкама.

У 2010 годзе стаў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Краснадворцы» Салігорскага раёна.

У 2019 годзе працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Любанскага райвыканкама.

Пілішчык Сяргей Міхайлавіч

У 1996 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2017-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Увесь працоўны хай Сяргея Пілішчыка звязаны з Нясвіжскім раёнам. У 1999 годзе ён стаў начальнікам вытворчага працэсу замежнага прадпрыемства «Паста Ала». Праз год быў прызначаны на пасаду намесніка дырэктара ААТ «Рыбгас «Альба».

У 2005 г. Сяргей Пілішчык працаваў дырэктарам СПФ «Росіч-Агра», у 2006-м - старшынёй СВК «Сейлавічы», з 2011- га - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Сейлавічы».

Таксама на пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Віцебскай вобласці ўзгоднены Анатоль Ліневіч, які займае да гэтага пасаду старшыні Капыльскага райвыканкама.

Чытаць 125 разоў

1