Старшыня Мінаблвыканкама прадставіў новых кіраўнікоў Любанскага і Капыльскага раёнаў

Па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь старшынёй Мінаблвыканкама прызначаны і зацверджаны на пасадах на сесіях раённых Саветаў дэпутатаў старшыні Любанскага і Капыльскага райвыканкамаў. Любанскі раён узначаліў Мельнік Валерый Віктаравіч, а Капыльскі – Пілішчык Сяргей Міхайлавіч.

"Абнаўленне кадраў - гэта непазбежны працэс – выказаў сваё меркаванне ў інтэрв'ю журналістам старшыня Менаблвыканкама. - Прыходзіць час, калі трэба прыліваць свежую кроў, каб было іншае бачанне, іншае мысленне, іншыя падыходы. І гэты рух павінен быць". Пры прадстаўленні новых кіраўнікоў Анатоль Ісачанка акцэнтаваў увагу на праблемах раёнаў і паставіў задачы, сярод якіх будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў.

Валерыю Мельніку, старшыні Любанскага райвыканкама, трэба будзе вырашыць шэраг пытанняў сацыяльнай сферы, перш за ўсё па працаўладкаванні, зараз сітуацыя на рынку працы ў раёне напружаная.

Анатоль Ісачанка таксама агучыў задачу павысіць узровень аплаты працы за кошт росту яго прадукцыйнасці: Любанскі раён уваходзіць у пяцёрку раёнаў з нізкай аплатай працы.

Новага старшыню Любанскага райвыканкама Валерыя Мельніка дэпутаты падчас сесіі характарызавалі як перспектыўнага кіраўніка, якому па плячы вырашаць праблемы. Гаспадарка, якую ён раней узначальваў, займала адну з лідзіруючых пазіцый у Слуцкім раёне.

Працоўная дзейнасць Сяргея Пілішчыка, прызначанага старшынёй Капыльскага райвыканкама, звязана з суседнім Нясвіжскім раёнам, ён добра знаёмы са становішчам спраў у Капыльскім раёне. Пра Сяргея Міхайлавіча адклікаліся як аб кампетэнтным кіраўніку, які добра валодае ведамі ў галіне сельскай гаспадаркі.

Сам Сяргей Пілішчык у інтэрв'ю журналістам назваў Капыльскі раён сельскагаспадарчым.

"Асноўная валавая прадукцыя вырабляецца на зямлі, - сказаў ён. - Сеяць хлеб - гэта наш прамы абавязак, такім чынам мы забяспечваем харчовую бяспеку і ствараем працоўныя месцы. Сельгаспрадпрыемствы нясуць вялікую сацыяльную нагрузку, падтрымліваючы мясцовае насельніцтва. У абавязак кіраўніка адвеку стагоддзяў уваходзіў клопат аб працаўніках і іх сем'ях. І галоўнае - гэта паляпшэнне дабрабыту людзей, павышэнне заработнай платы, стварэнне працоўных месцаў".

Чытаць 94 разоў

1