Мінская вобласць заключыла стратэгічнае пагадненне з раёнам Юйбэй г. Чунцын

У Мінскую вобласць з афіцыйным візітам прыбыла дэлегацыя раёна Юйбэй г. Чунцын (КНР) на чале з сакратаром партыйнага камітэта КПК г-ном Тан Чуань.

Падчас сустрэчы ў аблвыканкаме бакі падпісалі шэраг дакументаў:.

  • Пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве "Пасёлак з чунцынскім каларытам у Беларусі". У якасці прататыпаў забудовы выступяць сельскае жыллё культуры баюй Чунцын і архітэктурныя асаблівасці усходняй Сычуані. Пасёлак з чунцынскім каларытам у Беларусі стане ўнікальнай пляцоўкай для беларуска-кітайскіх абменаў.
  • Пагадненне аб інвестыцыйным супрацоўніцтве ў рамках Праекта пасёлка з беларускім каларытам у Чунцын. Будзе створаны асаблівы і адзіны турыстычны комплекс з беларускім каларытам. У якасці прататыпаў забудовы і ландшафтных мадэляў выкарыстоўваюць архітэктурныя аб'екты Мінскай вобласці. На тэрыторыі пасёлка будзе ажыццяўляцца турызм, гандаль і культурныя абмены.
  • Мемарандум аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж раёнам Юйбэй горада Чунцын КНР і Мінскім раёнам Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства кіраўніцтва Мінскай вобласці прапанавала замежным гасцям наведаць Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула», СВК «Агракамбінат Сноў» і інш.

Чытаць 89 разоў

1