Уладзімір Гурыновіч правёў прамую тэлефонную лінію

Кіраўнік справамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Гурыновіч прымаў званкі жыхароў Цэнтральнага рэгіёна на прамой тэлефоннай лініі ў суботу.

Ірына Міхайлаўна не можа ніяк аформіць кватэру ва ўласнасць у пасёлку Чарніцкі Смалявіцкага раёна, у гэтым жа раёне праблемы ў Плісе - жыхары скардзяцца на запах ад ачышчальных збудаванняў, і ў Усяжы няма дарогі па вуліцы Паркавай. Салігорскі раён - у аграгарадку Доўгі абяцалі яшчэ ў мінулым годзе па вуліцы падвесці цэнтральнае ацяпленне, але не зрабілі, і ў самім горадзе па вуліцы Леніна няма добраўпарадкавання ў двары шматпавярхоўкі Антона Сяргеевіча. У Клецкім раёне шматдзетнай сям'і Веранікі Пятроўны абяцалі пабудаваць кватэру, але яшчэ і не пачалі. Праблема ў Кучкунах Валожынскага раёна - далі дачнікам ўчасткі, і з-за гэтага не пад'ехаць да палёў карэнных жыхароў. У в. Лаўніца Барысаўскага раёна сапсавалася калонка, жыхар купіў за свае грошы запчастку, а яе ніяк не могуць усталяваць. Уладзімір Сямёнавіч прадаў элітнае насенне бульбы ў «Залужжа» Старадарожскага раёна, а яму да гэтага часу не вярнулі 31 тыс. руб.

Практычна па ўсіх пытаннях Уладзімір Гурыновіч звязваўся з раённымі кіраўнікамі, рэкамендаваў разабрацца і ўглыбіцца ў тыя ці іншыя сітуацыі.

Званкоў было шмат, усе яны будуць сістэматызаваны, разгледжаны профільнымі спецыялістамі, і на іх грамадзяне абавязкова атрымаюць пісьмовыя адказы на працягу месяца. Нагадаю - усе званкі грамадзян фіксуюцца работнікамі аблвыканкама і журналістамі, апоўдні ў суботу рэпартаж аб прамой тэлефоннай лініі гучыць у эфіры «МІНСКАЙ ХВАЛІ».

Чытаць 86 разоў

1