Званкі жыхароў вобласці падчас прамой лініі прымаў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар

10 жніўня, у суботу, традыцыйную прамую тэлефонную лінію ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце правёў першы намеснік старшыні Ігар Макар.

"Званкі, якія паступілі падчас гэтай прамой лініі, тычыліся ў асноўным жыццезабеспячэння нашых людзей, гэта такія, як добраўпарадкаванне дарог, рамонт дамоў, – адзначыў Ігар Мікалаевіч у інтэрв'ю "Мінскай хвалі". – Нечаканым стала пытанне ад жыхара Слуцкага раёна: там ўрадзілі яблыкі, а цана на іх пры закупе ад насельніцтва нізкая".

Адразу два званкі паступілі з гарадскога пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна. Па словах заяўнікаў, на вуліцы Калініна адбылося самавольнае заняцце зямельнага ўчастка, пачалося будаўніцтва дома, і ніякія меры, якія прымаюцца з боку суседзяў, не дапамагаюць спыніць гэта. Як растлумачыў старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў, гэта сітуацыя на кантролі, ужо адбыўся суд, і неабходныя меры будуць прыняты.

Жыхар Заслаўя звярнуўся з просьбай дапамагчы выдаліць старую ліпу. Паводле яго слоў, звароты ў мясцовую ЖКГ з гэтай просьбай не прынеслі вынікаў.

Жыхарка аграгарадка Сёмкава Мінскага раёна паведаміла аб нездавальняючым стане пешаходнай дарожкі ў двары дома. Гэтыя працы ўжо ўнесены ў графік рамонтаў, аб чым заяўніцы паведамілі ў адзінай інфармацыйнай службы "115".

На могілках у Слуцку ўпала дрэва, пашкодзіла помнік. Хто ў гэтым вінаваты і ці будзе кампенсаваны ўрон, вызначаць спецыялісты, якія выедуць на месца і вывучаць сітуацыю, якая склалася. Таксама спецыялісты высвятляць, хто павінен знесці дрэвы на могілках у Фаніпалі. Яны растуць на тэрыторыі старога пахавання, за якім доўгі час ніхто не даглядае. Па словах заяўніка, дрэвы ўяўляюць пагрозу, яны могуць пашкодзіць новыя помнікі, устаноўленыя непадалёк.

"Пытанні гэта надзённыя, на кожны будзе дадзены выразны, канкрэтны адказ" – падсумаваў звароты жыхароў вобласці на прамую тэлефонную лінію першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар.

Чытаць 80 разоў

1