У студатрадах Мінскай вобласці з пачатку года было задзейнічана больш за 5 тысяч непаўналетніх

Самымі папулярнымі сярод моладзі, як паведамляюць у абласной маладзёжнай арганізацыі БРСМ, застаюцца будаўнічыя студэнцкія атрады.

У гэтым годзе маладыя людзі працуюць у студатрадах усіх напрамкаў. Да прыкладу, рабяты, якія выбралі Пухавіцкі раён, маюць магчымасць працаваць у зборачным цэху прадпрыемства "Рудзенск", але ёсць і тыя, хто працуе на карысць Пухавіцкага лясгаса, як напрыклад, 14-ці гадовы вучань СШ №3 Арцём Быкадораў.

"Вопыт працы ў мяне першы, паклікаў сябар. У БРСМ прапанавалі, калі мы прыйшлі туды пісаць заяўкі, папрацаваць у лясгасе. Пяць рабочых дзён у тыдзень, два выхадных. Тым, каму 14 гадоў працуюць па 4 гадзіны, каму 16 - па 7 гадзін. Праца нескладаная: трэба праполваць градкі, насіць торф, будаваць цяпліцы. Дапамагаюць нам супрацоўнікі лясгаса. Дагавор заключылі на 10 рабочых дзён. Абяцалі заплаціць 80 рублёў", - распавёў Арцём.

Дарэчы, БРСМ абвясціў 2019 - Годам студэнцкіх атрадаў. З пачатку года маладзёжная арганізацыя актыўна працавала ў сферы працаўладкавання моладзі. Вельмі запатрабавана праца ў атрадах сельскагаспадарчага і экалагічнага кірункаў. Толькі ў гэтай сферы працаўладкавана больш за пяць тысяч непаўналетніх. Аб тым, якая колькасць чалавек атрымалі працу дзякуючы тэрытарыяльным камітэтам маладзёжнай арганізацыі "Мінскай Хвалі" распавяла камандзір Рэспубліканскага штаба студатрадаў БРСМ Надзея Шахоўская.

"265 чалавек працаўладкавана ў 23 экалагічных атрадах, 215 - у 20 сельскагаспадарчых, 131 - у 15 педагагічных, 67 - у 5 будаўнічых, 110 - у 11 сервесных, 10 чалавек у 1 вытворчым атрадзе. Гэта тыя атрады, якія сфарміраваны тэрытарыяльнымі камітэтамі, тэрытарыяльным штабамі студэнцкіх атрадаў Мінскай вобласці. Працуюць свае рабяты, якія жывуць на тэрыторыі Мінскай вобласці", - падкрэсліла Надзея Шахоўская.

Чытаць 45 разоў

1