У «Зубраня» праходзіць Маладзёжны форум «Інавацыі падлеткаў і моладзі для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця»

Як выкарыстоўваць творчую энергію маладых людзей для дасягнення глабальных мэтаў?

У «Зубраня» праходзіць Маладзёжны форум. Патэнцыял моладзі ў пошуку нестандартных рашэнняў велізарны - вызавы часу патрабуюць новых падыходаў і свежага погляду. Для гэтага 150 маладых людзей прэзентуюць свае ідэі: ад аховы прыроды і якасці адукацыі да гендарнай роўнасці і здаровага ладу жыцця. Вопыт Беларусі ўжо прадстаўлен на міжнародных форумах і высока ацэньваецца прадстаўнікамі ААН і ЮНІСЕФ.

Дарэчы, 17 жніўня «Зубраня» адсвяткуе 50-годдзе!

«Хочацца сказаць вялікі дзякуй Цэнтру за працу, за падтрымку, якую яны аказваюць раёну і павіншаваць з юбілеем», - перадала цёплыя словы ў адрас дзіцячага цэнтра-юбіляра галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама Ганна Падгол.

Даведка:

Для ўключэння моладзі ў дасягненне ЦУР на глабальным узроўні распрацавана і прэзентавана стратэгія ААН «Моладзь 2030». У стратэгіі пазначаны прыярытэтныя кірункі, закліканыя палепшыць жыццё маладых людзей, якія звязаны з Павесткай дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і адной з платформаў паскарэння дасягнення ЦУР у Беларусі - арыентацыя на будучыя пакаленні.

Гэтыя кірункі адлюстраваны таксама і ў нацыянальных стратэгічных дакументах Беларусі. У канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 адзначана, што асаблівую ролю ў нацыянальнай мадэлі ўстойлівага развіцця адыгрывае моладзь, якая з'яўляецца рухавіком устойлівага развіцця ў доўгатэрміновай перспектыве.

Чытаць 49 разоў

1