Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі падпісалі Мінская вобласць і прадстаўнікі камітэта адукацыі Чжучжоу

Сёння дэлегацыя Камітэта адукацыі муніцыпалітэта Чжучжоу Кітайскай Народнай Рэспублікі наведала ўстановы адукацыі ў Маладзечне і Слуцку.

16-08-2019-2sl

Першая сустрэча адбылася ў СШ № 14 г. Маладзечна.

Таццяна Апраніч, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, сустрэла гасцей ад імя Мінаблвыканкама і падзякавала за супрацоўніцтва. Яна адзначыла, што на сёння ў вобласці кітайскую мову вывучае амаль тысяча навучэнцаў, пры гэтым цікавасць да яе толькі расце.

Ад імя кітайскай дэлегацыі да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні раённага камітэта кітайскага народнага палітычнага кансультатыўнага савета горада Чжучжоу Юй Цюньмін.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі паміж установамі адукацыі Мінскай вобласці і муніцыпалітэта Чжучжоу КНР.

Пагадненне прадугледжвае не толькі арганізацыю, але і рэалізацыю сумесных праектаў, курсаў, семінараў, мерапрыемстваў, лекцый, канферэнцый і сімпозіумаў. Таксама падчас сустрэчы дамовіліся аб развіцці сувязяў паміж установамі адукацыі і аб абмене дэлегацыямі для далейшага развіцця супрацоўніцтва. Разам з тым будзе наладжаны абмен інфармацыйна-аналітычнымі матэрыяламі і вучэбна-метадычнай дакументацыяй. Усе дамоўленасці будуць дзейнічаць на працягу 5 гадоў.

Між тым, прадстаўнікам з Кітая арганізавалі экскурсію па СШ № 14. Таксама дэлегацыя наведала ідэалагічны цэнтр, рэсурсны цэнтр па шахматах і музей памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Далей у планах гасцей наведаць у Маладзечне дзіцяча–юнацкую спартыўную школу «Алімпік-2011», гімназію № 10 і Маладзечанскі дзяржаўны каледж ім. М. К. Агінскага. У Слуцку кітайская дэлегацыі наведае дзяржаўны каледж, гімназію № 1 і іншыя ўстановы.

Чытаць 49 разоў

1