У Мінскай вобласці сістэмна працуюць над прыцягненнем замежных інвестыцый

16 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінаблвыканкама Івана Маркевіча адбылася селектарная нарада, на якой разгледзелі выкананне мер па прыцягненню замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2020 года ў Мінскай вобласці ў першым паўгоддзі 2019-га.

За гэты перыяд з-за мяжы ў арганізацыі Цэнтральнага рэгіёну паступіла 7,1 млн. даляраў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рост склаў 2,9 млн. даляраў. Адрасная дапамога паступіла ў 16 раёнаў вобласці.

За справаздачны перыяд на Міншчыне заключылі 5 дагавораў аб рэалізацыі гуманітарных праектаў, сярод іх: пагадненне паміж дабрачынным фондам азіяцкай China Merchants Group і Смалявіцкім райвыканкамам на суму 100 тыс. даляраў на куплю рэанімабіля для райбальніцы; дагавор на частковае фінансаванне праекта «Тэрапеўтычны сад» на суму 2,2 тыс. даляраў паміж Пасольствам ФРГ і Смалявіцкім ТЦСАНам; у рамках аднаго з праектаў інклюзіі ў Валожынскі раён паступіла з Чэшскай Рэспублікі 10 тыс. даляраў. Не застаўся без увагі і Мядзельскі раён: тут выдзелілі сродкі ў памеры 172 138 тыс. еўра на экалагічнае ачышчальнае збудаванне ў в.Стахоўцы па вул.Дружнай.  Пагадненне падпісвалі Мядзельскі райвыканкам, мясцовае ЖКГ, нямецкі дабрачынны фонд «Хаты замест Чарнобыля» і міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне «ЭкаБудаўнік». Акрамя таго ў Мінскім раёне ў рамках праекта «Асвета і актывізацыя сельскай моладзі для ўстойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў» заключаны дагавор паміж прыватнай сацыяльна-інфармацыйнай установай устойлівага рэгіянальнага развіцця «Крыніца магчымасцяў» пры ўдзеле дзяржустаноў адукацый раёна і Пасольствам Каралеўства Нідэрландаў.

Акрамя таго ў Мінскай вобласці распрацаваны рэгіянальныя праграмы прыцягнення замежнай беззваротнай дапамогі: «Сацыяльная абарона» (1 праект), «Адукацыя» (4 праекты), «Ахова здароўя» (2 праекты), «Культура» (1 праект), «ЖКГ» (2 праекты). Таксама распрацаваны пералік рэалізуемых гуманітарных праектаў.

На селектарнай нарадзе з кіраўнікамі раёнаў намеснік старшыні Міенаблвыканкама Іван Маркевіч заклікаў усіх актывізавацца ў вырашэнні пытанняў па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі. Таксама ён возьме на асаблівы кантроль тыя раёны, якія не прыцягнулі бязвыплатную замежную дапамогу на рэалізацыю гуманітарных праектаў, альбо не распрацавалі такіх. Маніторынг прыцягнення замежных інвестыцый праводзіцца штоквартальна і знаходзіцца на кантролі ў Кіраўніка дзяржавы.

Чытаць 91 разоў

1