Дэлегацыя з Японіі працягвае знаёміцца з працай устаноў адукацыі Мінскай вобласці

17 жніўня 2019 года ў рамках візіту ў Мінскую вобласць дэлегацыя Японіі працягнула сваё знаёмства з дзейнасцю ўстаноў адукацыі сталічнага рэгіёну. У складзе дэлегацыі - прадстаўнікі Сендайскага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў горадзе Сендай прэфектуры Міягі на востраве Хансю.

19-08-2019-1

Наведаўшы напярэдадні Мінскі і Маладзечанскі раёны, замежныя госці адправіліся ў г. Нясвіж - турыстычны і культурны цэнтр Міншчыны і ўсёй Беларусі. Тут замежныя госці пазнаёміліся з арганізацыяй работы ва ўстанове адукацыі «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа», вывучылі асаблівасці вучэбна-прадметнага асяроддзя, абмяняліся вопытам падрыхтоўкі спецыялістаў розных прафесій, а таксама наведалі музей адукацыі Нясвіжчыны.

Пры ўдзеле дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна» для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па горадзе на электробуса.

Асаблівую цікавасць гасцей выклікала знаёмства з палацава-паркавым ансамблем г. Нясвіжа, яго дзіўная гісторыя і вонкавы строй.

Вынікі цёплай сустрэчы падвяла выконваючая абавязкі рэктара Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Інга Кандрацьева, якая выказала ўпэўненасць у намерах бакоў ўмацоўваць партнёрскія адносіны.

Чытаць 44 разоў

1