Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка павіншаваў ХК «Дынама-Маладзечна» з перамогай

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка павіншаваў з паспяховым выступленнем каманду «Дынама-Маладзечна», якая атрымала перамогу над «Дынама-Мінск» у паўфінале Кубка Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай.

«Віншую з паспяховым выступленнем у Кубку Рэспублікі Беларусь «Кубку Салея» па хакеі з шайбай!

Другі сезон запар каманда Мінскага рэгіёну заваёўвае права прымаць удзел у фінальных гульнях «Кубка Салея». Гэты вынік пацвярджае тытул - адной з лепшых каманд Рэспублікі Беларусь.

Ваша перамога ў паўфінале над хакейнай камандай «Дынама-Мінск» увайшла ў летапіс спартыўных дасягненняў Мінскай вобласці як яркі прыклад майстэрства, мэтанакіраванасці і моцнага спартыўнага характару.

Рады, што дасягненні клуба ўмацавалі спартыўны імідж Мінскага рэгіёну і даставілі радасць усім аматарам і балельшчыкам.

Жадаю камандзе і яе адданым балельшчыкам моцнага здароўя і новых спартыўных дасягненняў!»

Чытаць 112 разоў

1