Старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка расказаў пра завяршэнне ўборкі збожжавых каласавых на палях Міншчыны

Ужо можна гаварыць пра завяршэнне ўборкі збожжавых каласавых у Мінскай вобласці.

Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю журналістам старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка. «Ужо заканчваецца ўборка збожжавых каласавых культур, яшчэ два-тры пагодных дня – і гэтыя работы будуць завершаны», – адзначыў Анатолій Міхайлавіч. Ён распавёў, што вынік у гэтым годзе вышэй за ўзровень мінулага года, але не той, на які разлічвалі мінскія аграрыі. Надвор'е ўнесла свае карэктывы. «Наперадзе ўборка лёну, хоць яго і няшмат засталося, але гэтую працу трэба скончыць, – падкрэсліў Анатоль Ісачанка. – Затым буракі, бульба, гародніна, кукуруза... Па словах старшыні Мінаблвыканкама, масавая ўборка толькі пачынаецца. «Збожжавыя каласавыя – гэта не ўсё, што мы выгадавалі, – растлумачыў ён. – Работы ідуць у планавым рэжыме, усё неабходнае для гэтага ёсць. Галоўнае – гэта пагодныя ўмовы і арганізацыя працы. Цяпер мы ўжо думаем, як спрацаваць на вынік наступнага года. Ужо ідзе закладка ўраджаю будучага года: гэта сяўба рапсу, затым пачнецца пасеў збожжавых культур». Па словах Анатолія Ісачанка, немалаважная і ўборка травяністых кармоў, неабходна закласці кармавую базу для развіцця жывёлагадоўлі. Сельскі цыкл не спыняецца.

Чытаць 43 разоў

1