Абласная педконференцыя адбылася на Міншчыне напярэдадні пачатку вучэбнага года

23 жніўня адбылася традыцыйная жнівеньская педконференцыя.

У ёй прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатолій Ісачанка, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, лідэры прафсаюзнага руху, сродкі масавай інфармацыі. На ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны лепшыя педагогі сталічнай вобласці, маладыя спецыялісты, ветэраны педагагічнай працы, кіраўнікі прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў.

IMG 0196

«Вопыт апошніх гадоў паказвае, што сістэма адукацыі Міншчыны здольная вырашаць складаныя, шмапланавыя задачы, - сказаў старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка. - На тэрыторыі вобласці дзейнічае больш за тысячу навучальных устаноў рознага профілю. яны забяспечваюцца сучасным абсталяваннем, актыўна ўкараняюць прагрэсіўныя тэхналогіі навучання. Туды прыходзяць маладыя таленавітыя кадры, якіх падтрымліваюць мудрыя педагогі старэйшага пакалення. спалучэнне вопыту і маладосці дае добры вынік».

Губернатар вобласці адзначыў, што ў мінулым годзе навучэнцы ўстаноў адукацыі Міншчыны не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, вызначыліся ў такіх сур'ёзных дысцыплінах, як фізіка, хімія, астраномія, астрафізіка. Не менш паспяхова нашы юнакі выступалі на прэстыжных, у тым ліку міжнародных, конкурсах прафмайстэрства.

IMG 0277

Анатолій Ісачанка выказаў падзяку трэнерам за выдатную падрыхтоўку выхаванцаў. асаблівай падзякі ўдастоіліся педагогі, якія гэтым летам працавалі на камбайнах падчас уборкі хлеба, дапамагалі ва ўборцы ўраджаю і школьнікі, працуючы на збожжатоках.

На пленарным пасяджэнні былі падведзены вынікі папярэдняга навучальнага года, вызначаны стратэгічныя арыенціры дзейнасці.

IMG 0211

IMG 0237

IMG 0386

Адбылося ўшанаванне лепшых педагогаў, ветэранаў педагагічнай працы, маладых спецыялістаў, якія прыбылі на працу ў цэнтральны рэгіён.

Завяршыў вялікі педагагічны форум Міншчыны святочны канцэрт.

Чытаць 89 разоў

1