На Старадарожчыне завяршаецца масавая ўборка збожжавых

Па дадзеных на 26 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры прыбраныя з 11291 га, што складае 99,7% запланаванай плошчы. 

Усяго па раёне намалочана 27899,5 т збожжа. У лідарах — ААТ “Арэса-агра” (3920,1 т), ААТ “Палажэвічы” (3110 т) іААТ “Залужжа” (2522,9 т). Сярэдняя ўраджайнасць у цэлым па раёне склала 24,7 ц/га, што на 3 ц/га больш, чым у мінулым годзе. 

Мінская вобласць засыпала ў засекі больш за 1,6 мільёна тон збожжавых і зернебабовых. У лідарах па намалоце — Слуцкі раён, дзе намалацілі 139,7 тысячы тон. На другім месцы — Нясвіжскі раён (131,2 тыс. тон). Трэцім жніво завяршае Мінскі раён (крыху больш за 131 тыс. тон). Чацвёртае месца — у Капыльскага раёна (123,4 тыс. тон). Апошні ў пяцёрцы лідараў — Пухавіцкі раён (96,7 тыс. тон).

Чытаць 90 разоў

1