Пераможцамі інтэлектуальнага ШОЎ «Я ЗНАЮ!» сталі школьнікі з Чэрвеня!

Напярэдадні 1 верасня пераможцам інтэлектуальнага шоў «Я знаю!» былі ўручаны суперпрызы. Трыўмфатарамі сумеснага праекта Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Беларусі сталі адразу два школьнікі з Чэрвеня.

27-08-2019-14

Незвычайная экспрэс-дастаўка ад Белтэлерадыёкампаніі была зроблена з Мінска ў Чэрвень. Яе атрымальнікам стаў навучэнец 8 класа сярэдняй школы № 4 г. Червеня Павел Барбук, які стаў пераможцам другога сезона тэлевізійнага шоу «Я знаю!». Адбор і ўсе туры гэтай інтэлектуальнай бітвы школьнік прайшоў у лідэрах, а хуткія і дакладныя адказы ў суперфінале прывялі яго да заслужанай перамогі. За талент і эрудыцыю Павел выйграў персанальныя прызы, а новую інтэрактыўную панэль атрымала школа, дзе вучыцца таленавіты юнак.

Яшчэ адзін суперпрыз - інтэрактыўная панэль - быў дастаўлены ў гімназію № 1 г. Червеня імя В. А. Караля. Усё гэта дзякуючы яшчэ адной пераможцы праекта - адзінаццацікласніцы Насці Дзегцярова. Як і Павел, яна сапраўдны эрудыт, частая ўдзельніца розных інтэлектуальных турніраў і квіз.

Шчыра віншуем нашых хлопцаў і іх таленавітых педагогаў!

Чытаць 97 разоў

1