Падзякай старшыні Мінаблвыканкама адзначаны начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Хмель ўдастоена ўзнагароды - Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

26-08-2019-1n1

Анатолій Міхайлавіч Ісачэнка ўручыў Падзяку Таццяне Мікалаеўне Хмель за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Мінскай вобласці.

Таццяна Мікалаеўна Хмель ўдастоена і яшчэ адной высокай узнагароды - Ганаровай граматы Мінскага абласнога савета дэпутатаў. Наталля Віктараўна Якубіцкая, старшыня Савета дэпутатаў, уручыла Таццяне Мікалаеўне Хмель Ганаровую грамату за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Мінскай вобласці.

Чытаць 109 разоў

1