Адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Мінскага аблсавета дэпутатаў і аблвыканкама

2 верасня адбылося сумеснае паседжанне прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў XXV склікання і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Разгледзелі два пытанні:

1. Аб утварэнні Мінскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

2. Аб утварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Мінскай вобласці.

На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі аблвыканкама, палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзяне, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.

Уладзімір Піскіжаў, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама распавёў: «У адпаведнасці з пастановай ЦВК Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Мінскай вобласці створана 17 выбарчых акругаў, адпаведна і 17 акруговых выбарчых камісій. У пятніцу, 30 жніўня, скончаны прыём заяў ад тых, хто пажадаў вылучыць сваіх кандыдатаў для ўдзелу ў працы абласной і акруговых выбарчых камісій. У склад акруговай выбарчай камісіі вылучаны 21 кандыдат, у склад 17-ці акруговых камісій-285 кандыдатаў. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам максімальную колькасць членаў абласной і акруговай камісіі – па 13». Зразумела, што не ўсе жадаючыя змаглі патрапіць у склад камісій. Таксама Уладзімір Уладзіміравіч распавёў, што найбольшую актыўнасць у вылучэнні сваіх кандыдатаў праявілі ГА «Белая Русь», БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, сярод палітычных партый - Камуністычная партыя Беларусі. У агульнай складанасці гэта прадстаўніцтва ад шасці палітычных партый і 12 грамадскіх аб'яднанняў.

Чытаць 28 разоў

1