На абласным конкурсе прафесійнага майстэрства вызначаны лепшы сацыяльны работнік Міншчыны

Конкурс, па выніках якога вызначылі лепшага сацыяльнага работніка ў Мінскай вобласці, праходзіў у некалькі этапаў. Журы ацэньвала майстэрства і прафесіяналізм сацработнікаў, уменне пісьменна і выразна выканаць абавязкі па доглядзе грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

А 6 верасня на сцэне Дома культуры г. Дзяржынска канкурсанты паказалі, што валодаюць і творчымі здольнасцямі, умеюць добра танцаваць і спяваць.

– Сёння на сацыяльную службу Міншчыны ўскладзены сапраўды важныя задачы. У цэнтральным рэгіёне - 2837 сацыяльных работнікаў, якія абслугоўваюць больш за 20 тысяч грамадзян. Гэта ветэраны і адзінокія людзі - яны вельмі маюць патрэбу ў дапамозе. Сацработнікі імкнуцца, каб грамадзяне адчувалі асаблівую ўвагу да сябе і падтрымку дзяржавы,- адзначыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч падчас конкурсу.

Для многіх сацработнікаў людзі, за якімі яны даглядаюць, становяцца роднымі. Самі сацработнікі, размаўляючы з журналістамі, распавялі, што да сваіх падапечных ставяцца з душой, імкнуцца падтрымаць у цяжкай сітуацыі, ды і проста падарыць частку сваёй душэўнай цеплыні чалавеку, які ў гэтым мае патрэбу.

Так лічыць і пераможца конкурсу Ларыса Фёдарава - сацыяльны работнік Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра.

Пераможцам конкурсу стала і Ірына Крыварот, сацыяльны работнік Нясвіжскага тэрытарыяльнага цэнтра: яна заняла 2-е месца. Трэцяе месца ў конкурсе прысуджана Лізавеце Мяшковай, сацыяльнаму работніку Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра.

Чытаць 24 разоў

1