Ганаровай граматай старшыні Мінаблвыканкама ўзнагароджаны калектыў «Мінскай хвалі»

Іван Маркевіч наведаў абласную радыёстанцыю "Мінская хваля", калектыў якой 4 верасня святкуе 15 гадоў з даты першага выхаду ў эфір.

Іван Маркевіч азнаёміўся з працай прадпрыемства, паразмаўляў з супрацоўнікамі «Мінскай хвалі». Намеснік старшыні Мінаблвыканкама пабываў у святая святых любой радыёстанцыі - студыі, адкуль журналісты выходзяць у эфір. Таксама Іван Маркевіч падчас прамога ўключэння адказаў на некалькі пытанняў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы калектыў радыёстанцыі ўзнагародзілі Ганаровай граматай Мінаблвыканкама.

Падзяк за прафесіяналізм таксама ўдастоены намеснік дырэктара (праграмны дырэктар) Кірыл Таргонскі і намеснік дырэктара па інфармацыйна-аналітычным вяшчанні Дзмітрый Анісавец.

Ушаноўваючы супрацоўнікаў "Мінскай хвалі", Іван Маркевіч адзначыў важнае месца радыёстанцыі ў структуры СМІ Мінскай вобласці.

- У першую чаргу хачу павіншаваць увесь калектыў з такой значнай датай-пятнаццацігоддзем першага выхаду ў эфір. Сёння радыёстанцыя ахоплівае не толькі Міншчыну, але і вяшчае далёка за яе межамі. "Мінская хваля" заваявала папулярнасць у слухачоў за кошт таго, што літаральна ў кожным радыёрэпартажы ёсць станоўчая іскрынка, доля пазітыву і добрага настрою. Вельмі важна, што ў эфіры шмат увагі надаецца чалавеку працы, ветэранам. За паўтара дзясятка гадоў вяшчання кіраўніцтва вобласці і радыёстанцыі наладзілі цеснае супрацоўніцтва, бо мы робім агульную справу.

Намеснік старшыні Мінаблвыканкама таксама распавёў аб прыярытэтах супрацоўніцтва абласных уладаў і СМІ.

- Гэта вельмі сур'ёзная праца. Яна заключаецца не толькі ў падзякі людзям. Мы пазначаем вострыя моманты, якія сёння хвалююць нашых грамадзян, паказваем праграмы развіцця ў розных сферах, прычым адкрытым шляхам, каб жыхары вобласці бачылі: улада і людзі - гэта адзінае цэлае, - падкрэсліў Іван Маркевіч.

Юбілей - гэта не толькі свята, але і пачатак новага этапу. Дырэктар "Мінскай хвалі" Таццяна Карпік распавяла, што з 4 верасня стартуе новы эфірны сезон.

- Да юбілею мы вельмі рыхтаваліся. У дзень нашага нараджэння пачынаецца новы сезон. Спецыяльна да яго мы падрыхтавалі некалькі цікавых праектаў, праграм. Безумоўна, мы захаваем наш забаўляльны кантэнт. Палепшылі зваротную сувязь са слухачамі праз месенджары. Спадзяюся, такі падыход зробіць аўдыторыю яшчэ больш актыўнай, а мы з задавальненнем будзем з ёй мець зносіны і адказваць на пытанні. Спецыяльна для гэтага будзем прыцягваць кампетэнтных экспертаў. Упэўнена, слухачам змены спадабаюцца, і нашы эфіры стануць яшчэ цікавей, - заключыла Таццяна Карпік.

Калектыў інтэрнэт-партала МЛЫН.ВУ далучаецца да віншаванняў і жадае калегам творчых поспехаў і паступальнага развіцця.

Дадаткова

Камунальнае тэлерадыёвяшчальнае ўнітарнае прадпрыемства "Мінская хваля" створана 16 кастрычніка 2003 года рашэннем Мінаблвыканкама. Першы выхад у эфір адбыўся 4 верасня 2004 года. Менавіта гэтая дата лічыцца днём нараджэння радыёстанцыі. Вяшчанне спецыялізуецца на інфармацыйнай, культурна-асветніцкай тэматыцы. Аснову складаюць выпускі навін, а таксама інфармацыйна-аналітычныя праграмы, якія адлюстроўваюць самыя цікавыя падзеі ў цэнтральным рэгіёне.

Чытаць 21 разоў

1