Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Мінаблвыканкама Анатоля Ісачэнка

Падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Мінскай вобласці Анатолем Ісачанка размова ішла аб выніках развіцця Міншчыны за 7 месяцаў года і выніках, якія чакаюцца у канцы года.

Таксама былі падняты пытанні па далейшаму развіццю Мінскай вобласці ў сферах адукацыі, аховы здароўя, будаўніцтва. "Пазначаны падыходы па рашэнні гэтых пытанняў, - распавёў у інтэрв'ю журналістам Анатоль Ісачанка, - што мы плануем рабіць і за кошт якіх рэсурсаў. У асноўным гэтыя крыніцы - абласны бюджэт і крэдытная маса. Прэзідэнтам гэтыя падыходы падтрыманы, нам застаецца толькі працаваць".

Кіраўнік дзяржавы абазначыў сваю пазіцыю па пытанні аказання дзяржпадтрымкі праблемным прадпрыемствам. Дзяржпадтрымка будзе аказана, калі гэта прынясе вынік і грошы будуць аддадзены. Анатоль Ісачанка паведаміў, што раней ужо звярталіся за дзяржпадтрымкай мясамалочнай прамысловасці, і атрымалі яе, цяпер вяртанне грошаў ажыццяўляецца ў тэрмін. "Гэта дало штуршок да развіцця сельскай гаспадаркі, нашых прадпрыемстваў, - растлумачыў губернатар Мінскай вобласці. - У працэсе вытворчасці могуць узнікаць нейкія праблемныя пытанні, галоўнае - убачыць, што яны сапраўды носяць аб'ектыўны характар і своечасова дапамагчы гэтаму прадпрыемству, каб яно працягвала працаваць".

Прэзідэнт пацікавіўся ў Анатоля Ісачанка, што яго насцярожвае у прамысловым сектары і сельскай гаспадарцы. "На сяле усё ідзе планава, насцярожанасці ніякай няма. Усе абавязацельствы, якія мы далі, выконваем", – паведаміў губернатар. У інтэрв'ю журналістам ён таксама растлумачыў, што па выніках 7 месяцаў усе даведзеныя паказчыкі па Мінскай вобласці выконваюцца, вобласць развіваецца, у планавым рэжыме ідуць уборачныя работы, асаблівых момантаў, якія патрабуюць напружання, няма, усё ідзе ў штатным рэжыме.

Таксама падчас сустрэчы абмеркавалі пытанне будаўніцтва жылля. 30 працэнтаў усяго ўзводзімага жылля ў краіне будуецца ў Мінскай вобласці. "І ў гэтай сферы пазначаны падыходы ў працы - прыярытэты аддаваць тым забудоўшчыкам, у якіх ёсць свая база, будаўнічае абсталяванне, якія могуць не проста кагосьці наняць, а самі будаваць. Гэта вельмі важны момант", - распавёў у інтэрв'ю журналістам Анатоль Ісачанка.

Чытаць 28 разоў

1