Абстаноўку з пажарамі ў Мінскай вобласці і меры па іх недапушчэнні разгледзелі ў аблвыканкаме

9 верасня ў Мінаблвыканкаме заслухалі інфармацыю Мінскага абласнога ўпраўлення МНС аб становішчы з пажарамі, гібеллю людзей ад іх, а таксама прааналізавалі працу назіральных камісій, эфектыўнасць мер, якія яны прымаюць.

Намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч падчас нарады падкрэсліў: "Захаваць жыццё чалавека - гэта наша галоўная задача. Павінна быць створана дакладная сістэма работы, узаемадзеяння з МНС».

Па стане на 6 верасня 2019г. у Мінскай вобласці зарэгістравана 1017 пажараў (зніжэнне склала 9%, за аналагічны перыяд 2018 года зарэгістравана 1 127 пажараў). Ад гэтых пажараў загінуў 61 чалавек (зніжэнне склала 38%, за аналагічны перыяд 2018 года ад пажараў зарэгістравана гібель 98 чалавек). Абставіны гібелі яшчэ 12 чалавек высвятляюцца.

Варта адзначыць, што практычна за месяц (за перыяд з 9.08.2019 па 6.09.2019) у жыллёвым фондзе ад пажараў зарэгістравана гібель 4 грамадзян. Прычыны гэтых пажараў, якія забралі жыццё людзей, высвятляюцца. Паводле папярэдніх версій, прычынамі бяды сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі цеплагенерыруючых прыбораў, электраабсталявання.

А наперадзе яшчэ ацяпляльны сезон, калі рызыка ўзнікнення пажараў павялічваецца з-за выкарыстання цеплагенерыруючых прыбораў.

У сувязі з гэтым намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч даў даручэнне назіральным камісіям: "Ідзе падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Камісіі павінны абследаваць домаўладання, дапамагаць людзям: даваць рэкамендацыі. Асаблівую ўвагу трэба надаць тым домаўладанням, дзе раней выяўляліся парушэнні і праблемы".

І гэтая праца будзе працягнута. З пачатку года назіральнымі камісіямі Мінскай вобласці абследавана больш за 270 тысяч домаўладанняў. Па выніках аглядаў супрацьпажарнага стану домаўладанняў і кватэр грамадзян накіравана больш за 18 тыс. адпаведных інфармацый і лістоў. Таксама Мінскім абласным упраўленнем МНС працягваецца работа па вывучэнні якасці правядзення прафмерапрыемстваў па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе назіральнымі камісіямі. Аднак, як паказаў аналіз, у асобных рэгіёнах праца, якая праводзіцца, патрабуе карэкціроўкі, у тым ліку па ажыццяўленні належнага кантролю за тэмпамі і якасцю правядзення прафмерапрыемстваў назіральнымі камісіямі. Таму намеснікам старшыняў па сацыяльнай сферы раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў даручылі забяспечыць асабісты кантроль за выніковасцю, якасцю і эфектыўнасцю працы назіральных камісій і іншых суб'ектаў прафілактыкі. Гэтая праца накіравана на забеспячэнне бяспечных умоў пражывання грамадзян, выключэнне фармалізму і павярхоўнага падыходу ў працы, а таксама прыняцця дзейсных мер па максімальным прыцягненню да прафмерапрыемстваў ўсіх членаў назіральных камісій.

Таксама будзе сканцэнтравана ўвага назіральных камісій на неабходнасць ацэнкі стану пажарнай бяспекі не толькі жылых дамоў, але і надворных пабудоў, размешчаных на тэрыторыі прысядзібных участкаў, а таксама неэксплутаваных, старых будынкаў.

Чытаць 78 разоў

1