Сям'я з Нясвіжскага раёна пазмагаецца за званне лепшай у Рэспубліцы

16 і 19 красавіка 2019 года ў рэгіёнах вобласці (г. Вілейка і г.Нясвіж) адбыліся адборачныя (занальныя) туры конкурсу на лепшую сям'ю «Сям'я года Міншчыны» (рашэнне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 11 красавіка 2019г. № 260 «Аб правядзенні ў 2019 годзе першага рэгіянальнага (абласнога) этапу рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»).

11-09-2019-2

Пераможцамі па выніках адборачных (занальных) тураў конкурсаў сталі: сям'я Палюховіч з Мінскага раёна, сям'я Вапручковых з Мядзельскага раёна, сям'я Цуканавых з Смалявіцкага раёна, сям'я Івашка з Нясвіжскага раёна, сям'я Піхцеравых з Слуцкага раёна і сям'я Круковіч з Салігорскага раёна.

17 мая 2019 года ў Слуцкім гарадскім Доме культуры адбыўся заключны абласны тур конкурсу.

Перамогу ў заключным абласным туры конкурсу атрымала сям'я Івашка з Нясвіжскага раёна.

У кастрычніку 2019 года адбудзецца рэспубліканскі этап конкурсу «Сям'я года». Прадстаўляць Мінскую вобласць будзе сям'я Івашка з Нясвіжскага раёна - пераможца абласнога тура конкурсу «Сям'я года Міншчыны».

Чытаць 69 разоў

1