Высокую ацэнку працы ўладаў Мінскай вобласці па падрыхтоўцы да выбараў дала Лідзія Ярмошына

Семінар-нарада па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбыўся 13 верасня ў Мінскім аблвыканкаме.

У семінары прынялі ўдзел старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына; старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая; намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч; кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, якія курыруюць пытанні арганізацыі і правядзення выбарчых кампаній; намеснікі старшыняў раённых, Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць пытанні ідэалагічнай работы і сацыяльнай сферы; начальнікі аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы райгарвыканкамаў; начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райгарвыканкамаў; кіруючы склад акруговых выбарчых камісій Мінскай вобласці.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, пачала свой выступ з высокай ацэнкі працы ўладаў Мінскай вобласці. «У іх лепшыя інфармацыйныя рэсурсы, аднолькавыя, лепш за ўсё асвятляецца тэма выбараў такім чынам, – пракаментавала Лідзія Ярмошына. – Другое - у іх лепшыя (і па іх узоры перарабілі ўсе астатнія) рашэнні аб адвядзенні месцаў для пікетаў, яны найбольш дэмакратычныя».

Старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Таранда патлумачыла, што ў адпаведнасці з рашэннямі выканкамаў, пікеты можна праводзіць у розных месцах. На тэрыторыі вобласці практычна не абмежаваны месцы, забароненыя для збору подпісаў, акрамя прыпыначных пунктаў, чыгуначных платформаў. І гэта ў першую чаргу звязана з бяспекай. Літаральна ў некалькіх раёнах забароненымі для збору подпісаў сталі цэнтральныя плошчы. У Мінскім раёне – тэрыторыі каля сельскіх выканаўчых камітэтаў, там, дзе для гэтага няма ўмоў. Напрыклад, каля Бараўлянскага сельвыканкама сціснутыя ўмовы будуць прыводзіць да нязручнасцяў пры зборы людзей.

Таксама яна паведаміла, што ў Мінскай вобласці ўсе выбарчыя кампаніі праходзяць арганізавана, людзі даволі актыўна ўдзельнічаюць у іх. «На дадзеным этапе можна казаць аб актыўнасці людзей, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, – адзначыла Аксана Таранда. - Цяпер яны не могуць агітаваць выбаршчыкаў, могуць збіраць подпісы і ў працэсе збору толькі паказваць інфармацыйныя матэрыялы аб прэтэндэнце, і не больш за тое. Збор подпісаў можа праходзіць у форме пікетаў або пакватэрных абыходаў. Забаронена збіраць подпісы на сходах працоўных калектываў, выкарыстоўваць які-небудзь адміністрацыйны рэсурс, г. зн. волевыяўленне грамадзян павінна быць свабодным».

Скаргі ў абласную камісію на адмову ў рэгістрацыі пакуль не паступалі, з іншымі заявамі таксама ніхто не звяртаўся. Па словах старшыні Мінскай абласной выбарчай камісіі, праца ідзе ў звычайным рытме.

Звароты, якія паступаюць у Цэнтральную выбарчую камісію, у асноўным датычацца тлумачэння выбарчага заканадаўства, патэнцыйныя кандыдаты задаюць пытанні юрыдычнага плана. Пра гэта распавяла старшыня камісіі Лідзія Ярмошына. «У нас стабільнае выбарчае заканадаўства і кожная новая выбарчая кампанія ставіць пытанні, якія раней ніколі не падымаліся», - адзначыла Лідзія Міхайлаўна.

Чытаць 52 разоў

1