Работнікаў лясной галіны з прафесійным святам віншуе губернатар Міншчыны

Паважаныя работнікі лясной галіны Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!

Шырокія лясныя ўгоддзі – адно з самых каштоўных здабыткаў Беларусі. Наш абавязак -  захоўваць і памнажаць яго, ператвараючы зялёныя масівы ў прыбытковыя лесагаспадаркі, турыстычныя зоны, месцы збору багатых дароў прыроды.

Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, працавітасці, любові да роднай зямлі, на Міншчыне склалася сістэма рацыянальнага выкарыстання лесу, яго ўзнаўлення, абароны ад пажараў і шкоднікаў.

З кожным годам удасканальваюцца тэхналогіі ляснога гаспадарання, ствараюцца новыя прадпрыемствы ў сферы лесаперапрацоўкі, нарыхтоўкі ягад, грыбоў, арэхаў, драўнянага соку, мёду, лекавых траў. 

Упэўнены, вы і далей будзеце ўкараняць перадавыя метады працы, робячы наш край яшчэ больш маляўнічым і ўносячы важны ўклад у развіццё эканомікі вобласці.

Моцнага вам здароўя, святочнага настрою, дабрабыту і далейшых поспехаў у вашай шматпланавай дзейнасці.

 

Старшыня Мінскага

абласнога выканаўчага камітэта А. М. Ісачанка

Чытаць 62 разоў

1