У Мінаблвыканкаме прайшла сустрэча з Кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандрам Крэмерам

12 верасня адбылася сустрэча намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалая Рагашчука з Кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Крэмерам.

Мікалай Рагашчук падзякаваў Сусветны банк за фінансавую падтрымку, а таксама за арыентаванасць праектаў Сусветнага банка на рашэнне найбольш актуальных задач эканамічнага развіцця і паляпшэння якасці жыцця насельніцтва Мінскай вобласці і Беларусі.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі бягучых інвестыцыйных і кансультацыйных праектаў Сусветнага банка ў Мінскай вобласці і прыярытэтных напрамкаў далейшага ўзаемадзеяння.

Дзеючы партфель Сусветнага банка ў Мінскай вобласці ўключае ў сябе рэалізацыю шэрагу праектаў у сферы адукацыі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі на суму 85 млн долараў ЗША.

Да прыкладу, для мадэрнізацыі 9 устаноў адукацыі Мінскай вобласці выдзелена больш за 3 млн долараў ЗША. Да 2025 года вобласць атрымае яшчэ 9 млн еўра. Зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт дзвюх школ Валожынскага і Капыльскага раёна, які будзе праводзіцца ў 2020 годзе.

- Наступны праект, які мы плануем пачынаць у Беларусі, таксама тычыцца сферы адукацыі. Гэта больш за 100 млн даляраў ЗША. Грошы будуць накіраваны на фінансаванне ўстаноў адукацыі, стварэнне ўзбуйненых сельскіх школ. Гэта прадугледжвае мадэрнізацыю існуючых будынкаў, закупку лабараторнага і тэхналагічнага абсталявання, - распавёў Аляксандр Крэмер.

Дзякуючы сродкам Сусветнага банка завершана рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў сістэмы каналізацыі Лагойска. Акрамя таго, банкам адобрана рэалізацыя праектаў па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў у Салігорску, Слуцку і Смалявічах. Падтрыманы такія праекты, як рэканструкцыя сістэмы каналізацыі Заслаўя і будаўніцтва 2-х ачышчальных збудаванняў, водазабору і станцыі абезжалезвання ў Чэрвені. У цяперашні час па ім распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя. Таксама ў Бараўлянах і в. Варанцы Мядзельскага раёна будуюцца кацельні. У Чэрвені будаўніцтва кацельні знаходзіцца на завяршальным этапе.

У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, так як медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, у прыватнасці жыхароў Мінскага раёна, з'яўляецца сёння адной з актуальных праблем цэнтральнага рэгіёну.

- Мінская вобласць разлічвае і далей праводзіць узважаную палітыку, якая будзе базіравацца як на ўнутраных інтарэсах нашага рэгіёну і краіны, так і на прыярытэтах Сусветнага банка, – рэзюмаваў Мікалай Рагашчук.

Чытаць 53 разоў

1