Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці. Дэталі размовы губернатара Міншчыны з Прэзідэнтам

Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці, працы з праблемнымі прадпрыемствамі, магчымасці і ўмовах аказання ім дзяржаўнай падтрымкі ішла размова на рабочай сустрэчы Прэзідэнта са старшынёй Мінаблвыканкама Анатолем Ісачанка. Дэталямі размовы ён падзяліўся ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Друкаваную версію інтэрв'ю мы прапануем увазе чытачоў.

Аб праблемных прадпрыемствах

- Прамысловасць Мінскай вобласці развіваецца стабільна. Мы выконваем даведзеныя прагнозныя паказчыкі. За сем месяцаў 105,8 - адсотак выканання. Да канца года планавая лічба 104,4 адсотка. Тым не менш, як у любой вытворчасці, у любой справе ёсць пэўныя пытанні і праблемы. У прыватнасці, я пазначыў БАТЭ, дзе ёсць пэўныя праблемы. Пра іх было даложана Кіраўніку дзяржавы. Пазіцыя вядомая: мы будзем дапамагаць таму, хто будзе аддаваць. На нейкім этапе прадпрыемству патрэбна дапамога. Гэта звязана з многімі пытаннямі. Дзесьці рынкі аселі, дзесьці дэвальвацыя ідзе, іншыя пытанні. Дзесьці прычыны суб'ектыўнага характару. Але дапамога абавязкова павінна быць зваротная, не бязвыплатная.

Гаворка не ідзе пра тое, каб атрымліваць грошы з дзяржаўнай казны. Гаворка пра тое, каб узяць пазыку. Магчыма, гэта будзе крэдытаванне на пэўных умовах. Але прынцып адказнасці кадраў за даручаны ўчастак ніхто не адмяняў. Гэта ў аснове любога мерапрыемства па развіцці прадпрыемстваў было, ёсць і будзе.

Пра «БелДжы»

- Гэта даволі сур'ёзны праект. Гэта новыя кампетэнцыі ў Беларусі. На жаль, ёсць шмат скептыкаў ў гэтым пытанні, але я скажу, што прадпрыемства развіваецца. Сёння яно плаціць па ўсіх даўгавых абавязацельствах. На прадпрыемстве працуе звыш паўтары тысячы чалавек, і заработная плата — больш тысячы рублёў. Ёсць графік развіцця. Ёсць планы. Усе яны выконваюцца. Але яшчэ раз скажу: гэта новыя кампетэнцыі і ёсць пэўныя праблемы. Але яны вырашальныя. Прадпрыемства па паўгоддзі спрацавала прыбыткова.

Аб развіцці тэрыторый вакол МКАД

- Падыходы зразумелыя: што трэба зрабіць, як зрабіць. І ў рамках даручэнняў Прэзідэнта мы працуем. Пляцоўкі пад інвестараў там вызначаны. Магчыма, нейкая карэкціроўка і будзе, калі будуць пажаданні інвестараў. Мы гатовы гэта разглядаць, ісці ім насустрач. Пытанне добраўпарадкавання кальцавой на кантролі. Усе аб'екты ўздоўж кальцавой, якія датычацца Мінскай вобласці, уцягнуты ў абарот і знаходзяцца ў стадыі завяршэння альбо завершаны. Напрыклад, сёння ў рабоце аб'ект у раёне вуліцы Кіжаватава. Ёсць інвестар, заключаны дагавор, усё ідзе ў планавым рэжыме. Думаю, у наступным годзе будзе ўведзена першая чарга, потым другая. Што тычыцца павароту на Малінаўку, інвестар выкупіў там недабудаваны будынак і сёння яго дабудоўвае. Па Магілёўскай трасе быў недабуд, кампанія таксама завяршыла будаўніцтва і будзе здаваць пад офісы. Так званы Заслаўскі замак мы рэалізавалі з аўкцыёну, туды таксама зайшоў інвестар, будзе рэалізоўваць праект па будаўніцтве пансіяната для састарэлых.

Што тычыцца тэрыторый вакол МКАД-2, там вызначаны інвестпляцоўкі. У асноўным гэта аб'екты прыдарожнага сэрвісу, кафэ, рэстаранчыкі. Напэўна, інвестар пакуль раздумвае. Мы гатовы гэтыя пляцоўкі скарэктаваць, яшчэ раз перагледзець, што будзем рабіць.

Аб гарадах-спадарожніках

- У Смалявічах пабудавалі эксперыментальны жылы дом на 192 кватэры. А ў адміністрацыі горада Мінска пададзена каля паўтары тысячы заяў. Гэта пацвярджае, што ёсць попыт. Значыць, трэба, каб была прапанова. Мы зараз карэктуем генпланы гарадоў-спадарожнікаў. У прыватнасці, па Смалявічах вызначылі для будаўніцтва ў першачарговым парадку паўночна-заходні раён горада, дзе да 2022 года пабудуем каля 20 жылых дамоў. Думаю, гэты працэс будзем паскараць. Вызначаны фінансавыя рэсурсы, усё неабходнае для гэтага ёсць. Акрамя гэтага, прадугледжваем будаўніцтва не толькі жылля, таму што яно не вырашае ўсіх праблем. Абавязкова павінна быць вытворчая інфраструктура, каб чалавек мог працаваць, дзіцячыя сады, паліклінікі, школы, крамы, інжынерная інфраструктура. Гэтыя пытанні вырашаюцца ў комплексе. Тэарэтычна можна паскорыць будаўніцтва жылля. Але тады паўстануць іншыя пытанні. Таму гэтыя рэчы павінны ісці паралельна.

Смалявічы - пілотная пляцоўка. Мы пачалі там будаўніцтва. Але цяпер шчыльна працуем і па Рудзенску. У сувязі з тым, што там БНБК і там неабходна жыллё для людзей. І мы таксама там запланавалі будаўніцтва шасці шматпавярховых дамоў. Гэта значыць працуем па ўсіх гарадах-спадарожніках.

Аб ахове здароўя

- У нас не хапае медыцынскіх устаноў. Мы займаемся гэтай праблемай. Увядзем тэрапеўтычны корпус (Мінскай. — прым. рэд.) раённай бальніцы. Ідзе праектаванне паліклінікі на 800 месцаў. У наступным годзе плануем пачаць будаўніцтва. Ідзе праектаванне хірургічнага корпуса - гэта для абласной бальніцы. Пачатак будаўніцтва, я думаю, будзе праз год, у 2021-м. На днях пачалі будаўніцтва амбулаторыі ў Хацежына. Ёсць яшчэ Заслаўе, Азярцо - мы ведаем, дзе што нам трэба зрабіць і пабудаваць. Цяпер трэба вырашыць пытанні фінансавання.

Пра экарынак каля Мінска

— Мы будуем экарынак. На сённяшні дзень там поўным ходам ідуць працы. Але самае галоўнае нават не пытанне будаўніцтва, а самае галоўнае — як яго (гэты рынак. — прым. рэд.) правільна насыціць.  Каб тым людзям, пакупнікам, якія будуць туды прыходзіць, было зручна, каб там была свая разыначка, каб там было ўсё беларускае. Беларускае - гэта ўжо брэнд, якасць. Можна казаць смела: беларускае - значыць, "Эка". І гэта будзе правільна.

Там усё ідзе па графіку. Але могуць быць пытанні менавіта ў падыходах. Любы фермер можа прывезці, можа прадаць. Ніякіх абмежаванняў не будзе. Самае галоўнае абмежаванне - якасць, аб'ёмы, тэрміны. Я што маю на ўвазе: калі фермер прыехаў, ён будзе прадаваць нейкую сваю прадукцыю, ён заняў прылавак або паліцу, то мы павінны разумець, што ён будзе на працягу года стабільна пастаўляць сваю прадукцыю. Але самае галоўнае: будзе сур'ёзны ўваходны кантроль. Калі чалавек зайшоў, то я як пакупнік павінен прыходзіць і бачыць, што на гэтай паліцы заўсёды ёсць той тавар, які я хачу купіць. Ці то гэта будзе мёд, ці то бульба, ці то нешта яшчэ. Але мы не скідаем з рахункаў і прыватнікаў, прадукцыя якіх сезонная. Сёння ён выгадаваў памідоры, выгадаваў агуркі і хоча іх прадаць. І мы для іх таксама будзем вылучаць месцы для таго, каб яны маглі гандляваць. Экарынак будзе займаць 20 тысяч квадратных метраў. Гэта ўнутры. Плюс яшчэ будуць гандлёвыя плошчы і за яго межамі.

Чытаць 54 разоў
"Разговор у Президента". Анатолий Исаченко Беларусь 1

1