Стартавала анлайн-галасаванне да конкурсу «Уладар сяла». Удзел у конкурсе прымаюць 17 сем'яў Мінскай вобласці

20 верасня ў Любані адбудзецца абласны этап штогадовага рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла-2019".

Удзельнікамі конкурсу стануць 17 сем'яў з розных раёнаў вобласці.

Канкурсанты будуць удзельнічаць у некалькіх выпрабаваннях. Яны пройдуць сельскую спартыўную эстафету на лепшы час, прадэманструюць прафесіяналізм у вырабе лавачак, таксама прадставяць сваю гаспадарлівасць і гасціннасць у конкурсе візітных картак. А самае галоўнае - будуць спаборнічаць у інтэлектуальнай віктарыне на лепшае веданне сваёй малой радзімы.

Цяпер у групе "Моладзь Міншчыны" Мінскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" стартаваў анлайн-конкурс відэаролікаў "Вось маё!", дзе ўдзельнікі праекта пакажуць свае падворкі і лад жыцця сучаснай сям'і.

Завяршэннем конкурсу стане ўзнагароджанне ўсіх удзельнікаў і пераможцаў праекта.

Дарэчы, сям'я-пераможца будзе прадстаўляць Мінскую вобласць у фінале рэспубліканскага праекта "Уладар сяла-2019".

Чытаць 47 разоў

1