Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Мінскай вобласці

19 верасня, традыцыйна ў трэці чацвер месяца, адбыўся Адзіны дзень інфармавання.

Члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы (іх усяго 82 чалавекі) наведалі прадпрыемствы, установы, арганізацыі Міншчыны. У гэты чацвер яны выступілі ў працоўных калектывах па двух актуальных для насельніцтва тэмах.

Адна з іх - "Перапіс насельніцтва: погляд на цяперашні час - крок у будучыню". Беларусь рыхтуецца да чарговага перапісу насельніцтва, кампанія стартуе 4 кастрычніка і працягнецца па 30 кастрычніка. З гэтым звязана актуальнасць інфармавання грамадзян аб значнасці гэтага мерапрыемства не толькі для дзяржавы, але і для кожнага чалавека паасобку. Таксама грамадзяне павінны ведаць пра тое, якім чынам будзе ажыццяўляцца перапіс насельніцтва, якія будуць прапанаваны спосабы ўдзелу ў кампаніі, і як не сустрэнецца з ілжэ-перапісчыкамі. Прапанаваныя да дэманстрацыі прэзентацыйныя матэрыялы пацвердзілі: перапіс насельніцтва - гэта значнае агульнанацыянальнае мерапрыемства, якое фарміруе своеасаблівы калектыўны партрэт усёй краіны.

Другая не менш актуальная тэма – "Аб бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці". За восем месяцаў года на дарогах Міншчыны ў ДТЗ загінуў 71 чалавек і 447 атрымалі раненні. Самай распаўсюджанай прычынай аўтааварый стала перавышэнне ўсталяванай хуткасці аўто (20%), другое месца падзялілі парушэнні ПДР пешаходамі (12%) і кіраванне аўтатранспартам у стане ап'янення (12%). Па віне кіроўцаў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення - 52 ДТЗ. І паколькі трагедыі на дарогах працягваюцца, члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы яшчэ раз нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў дарожнага руху, павышанай увагі на дарозе. Таксама быў прапанаваны для дэманстрацыі і відэаролік, які маляўніча паказвае, да чаго можа прывесці бестурботнасць на дарозе.

Падчас сустрэч з членамі абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы работнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў маглі задаць хвалюючыя пытанні. Калі гэтыя пытанні не былі растлумачаны адразу, падчас сустрэч, то іх узялі на кантроль. Усе, хто звярнуўся, атрымаюць тлумачэнні і адказы.

Чытаць 53 разоў

1