Сям'я з Маладзечанскага раёна перамагла ў абласным конкурсе «Уладар сяла - 2019»

Абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла-2019" адбыўся ў Любані 20 верасня, дзе 17 сем'яў з розных раёнаў Мінскай вобласці змагаліся за званне самай працавітай. Так, удзельнікі прапанавалі сваю гаспадарлівасць і гасціннасць у конкурсе візітных картак, паспрабавалі сілы ў вырабе лавачак, у рубцы і складзіраванні дроў, прайшлі спартыўную эстафету і інтэлектуальную віктарыну.

 

Па выніках усіх конкурсаў лепшай стала сям'я Пятра і Вольгі Мечкоўскіх з аг.Лебедзева Маладзечанскага раёна. Пра гэта распавялі ў Мінскім абласным камітэце ГА «БРСМ». Дарэчы, Пётр працуе анестэзіёлагам у клінічным радзільным доме Мінскай вобласці, Вольга - эканамістам у ААТ "Белгазпрамбанк". У конкурсах удзельнічалі і іх сыны - Радзівон, Герман і Гардзей.

У якасці падарунка пераможцам уручылі мікрахвалёўку і кабанчыка. А самае галоўнае - ім выпаў гонар прадставіць Цэнтральны рэгіён у фінале.

Дарэчы, арганізатарамі праекта выступілі БРСМ, Міністэрства адукацыі, Белаграпрамбанк, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускі саюз жанчын.

Чытаць 44 разоў

1