Пытанні аховы працы, прафілактыкі правапарушэнняў разгледзелі на нарадзе ў Мінаблвыканкаме

23 верасня ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбылася рабочая нарада пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Івана Маркевіча.

Намеснік старшыні Мінаблвыканкама адзначыў, што актуальнай застаецца задача – арганізаваць для людзей бяспечныя ўмовы працы, захаваць жыццё і здароўе чалавека.

Гэта стала своеасаблівым лейтматывам усёй нарады. Начальнік упраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Канстанцін Турыбрын далажыў аб выніках функцыянавання тэрытарыяльнай сістэмы кіравання аховай працы Мінаблвыканкама і рэалізацыі паўнамоцтваў, прадстаўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы». Па выніках разгляду гэтага пытання былі пастаўлены канкрэтныя задачы, накіраваныя на ўзмацненне працы ў дадзеным кірунку.

Яшчэ адно разгледжанае на нарадзе пытанне - "Аб ходзе выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 г. №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны". Былі прааналізаваны канкрэтныя выпадкі парушэння дысцыпліны на прадпрыемствах раёна і іх прычыны. Завяршылася нарада аналізам эфектыўнасці прымаемых суб'ектамі прафілактыкі мер па папярэджанні п'янства, прадпісаных комплекснай праграмай па прафілактыцы правапарушэнняў у Мінскай вобласці на 2019 год.

Чытаць 41 разоў

1