Выязная нарада па падрыхтоўцы абласнога фестывалю «Дажынкі-2019» прайшла ў Барысаве

У мінулую пятніцу, 20 верасня, у комплексе "Барысаў-Арэна" сабраліся кіраўнікі, прадстаўнікі абласных службаў, Барысаўскага райвыканкама: тут адбылася выязная нарада пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінаблвыканкама Івана Маркевіча па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019".

Гэтае значнае свята адбудзецца 12 кастрычніка ў Барысаве. Гасцей і віноўнікаў урачыстасці прыме "Барысаў-Арэна".

Свята павінна быць арганізавана на вышэйшым узроўні, усё неабходна прапрацаваць да дробязяў, на гэтым акцэнтаваў увагу Іван Маркевіч падчас нарады.

Дэталёва быў прапрацаваны кожны пункт плана падрыхтоўкі фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019". Другарадных пытанняў не было, важным у арганізацыі такога маштабнага і значнага мерапрыемства сталі абсалютна ўсе складнікі, пачынаючы ад пабудовы творчай канцэпцыі свята, заканчваючы забеспячэннем правапарадку.

Чытаць 48 разоў

1