Адбылася калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама

 

24 верасня адбылася калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

 

Калегія прайшла на базе абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пракуратуры Мінскай вобласці, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, кіраўнікі ўстаноў культуры.

У ходзе калегіі разгледзелі актуальныя пытанні работы па арганізацыі дасугавай занятасці непаўналетніх ва ўстановах культуры Міншчыны.

Яшчэ адным важным пытаннем стаў аналіз стану ідэалагічнай работы ў Мінскай вобласці.

Завяршылася калегія разглядам ходу арганізацыі працы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, накіраваных на рост узроўню і якасці жыцця людзей.

Чытаць 30 разоў

1