У Смалявічах прайшла канферэнцыя па рэалізацыі гуманітарных праектаў

У Смалявічах правялі канферэнцыю па рэалізацыі гуманітарных праектаў у Мінскай вобласці ў рамках Комплексу мер па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі ў нашу краіну на перыяд да 2020 года.

На суд усіх зацікаўленых службаў і структур прадставілі больш за 200 праектаў, з якіх кампетэнтнае журы выбрала 23, яны атрымаюць далейшую падтрымку.

Кіраўнік Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алег Семянчук адзначыў вельмі добрую падрыхтоўку матэрыялаў, у тым ліку ў іх афармленні (усе перакладзены на англійскую). Пры гэтым кіраўнік заўважыў, што, нягледзячы на важнасць і паспяховасць мерапрыемства ў цэлым у Мінскай вобласці, не ўсе раёны сёння праводзяць адпаведную працу па прыцягненні бязвыплатнай замежнай дапамогі.

Чытаць 29 разоў

1