Адбылася VI справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі РГА «Белая Русь»

28 верасня адбылася VI пазачарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя Мінскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь".

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Вольга Тапдэмір.

На канферэнцыі была прааналізавана праца Мінскай абласной арганізацыі за перыяд з чэрвеня 2017 па жнівень 2019 гадоў. Гэтак жа аднагалосна абралі старшынёй Мінскай абласной арганізацыі Гур'еву Таццяну.

"Сёння галоўная задача новага кіраўніка - яшчэ раз усіх аб'яднаць і накіраваць на тыя добрыя справы, якія неабходны нашым грамадзянам і нашай роднай Міншчыне", - адзначыў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч.

Чытаць 40 разоў

1