Больш за тры тысячы бегуноў выйшлі на старт у Старых Дарогах

Цэнтральная плошча ў Старых Дарогах ператварылася 28 верасня ў вялікую лёгкаатлетычную пляцоўку. Больш за тры тысячы чалавек прынялі ўдзел у 32-м нацыянальным фестывалі бегу "Языльская дзясятка".

Спаборніцтвы прайшлі ў некалькіх дысцыплінах: "Старадарожскія забегі" (60 м), "Пяцісотка" (500 м), "Карпаратыўны забег" і "Спорт-забег" (2500 м), "Сямейная эстафета" (3х500 м), "Дынамічная эстафета" (3600 м), "Языльская дзясятка" (10 000 м).

- Мы заўсёды рады бачыць на дарожках малых, якія робяць першыя крокі ў лёгкай атлетыцы, і тых, хто ніколі не старэе душой. Хай гэтым людзям і за 70 - яны не растаюцца са спортам, - адзначыў заснавальнік і галоўны суддзя "Языльскай дзясяткі" Мікалай Грузд. - Сёлета мы ўвялі дыстанцыі для выхаванцаў спартшкол - "Спорт-забег" і "Дынамічную эстафету". Яшчэ аб'ядналі школьны і дарослы "Карпаратыўны забег". Спаборнічаць будуць школьнікі, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Чытаць 25 разоў

1