Адбылася ХХ сесія Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

27 верасня адбылася ХХ сесія Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

У сесіі прымалі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні і дэпутаты раённых Саветаў дэпутатаў, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і абласных арганізацый, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі райгарвыканкамаў.

Асноўнае пытанне, якое абмеркавалі на сесіі - рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва" (далей Дэкрэт).

"Асноўная мэта дадзенага нарматыўнага дакумента - гэта максімальнае садзейнічанне грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванне занятасці, - адзначыла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. - У адпаведнасці з нормамі гэтага дэкрэта ў траўні мінулага года мы стварылі камісіі, яны працягваюць працаваць".

У бягучым годзе адбылося 523 пасяджэння камісій, у тым ліку 108 выязных, на якіх грамадзянам выдадзена 1,2 тыс.напрамкаў на працаўладкаванне.

На сесіі абмеркавалі, як у раёнах ажыццяўляецца праца камісій па актуалізацыі спісаў грамадзян. Наталля Ігнатовіч, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, выступаючы з дакладам, адзначыла напрацаваны станоўчы вопыт узаемадзеяння са службамі ЖКГ. Таксама яна падкрэсліла, што вядзецца праца з органамі занятасці насельніцтва, каб працаўладкаваць людзей. Грамадзянам прапануюць не толькі працоўныя месцы, але і перанавучанне, перакваліфікацыю, што дазваляе авалодаць запатрабаванымі на рынку працы прафесіямі. З гэтай мэтай у бягучым годзе 939 чалавек накіраваны камісіямі ў органы занятасці.

Старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў Святлана Чакун падзялілася вопытам работы камісіі і акцэнтавала ўвагу на індывідуальным падыходзе да грамадзян, калі пад увагу прымаюцца ўсе аспекты жыцця канкрэтнага чалавека. Грамадзяне накіроўваюцца на медыцынскія абследавання, каб усталяваць, які від працы ім дазволены, і падабраць адпаведнае месца працы.

Чытаць 25 разоў

1