Святы, прысвечаныя Дню пажылых людзей, праходзяць у Мінскай вобласці

1 кастрычніка - Дзень пажылых людзей. У гэты дзень ушаноўваюць людзей сталага ўзросту, для іх праходзяць святочныя мерапрыемствы. “Мы не пакідаем без увагі людзей пенсійнага ўзросту, – адзначыў старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі. - Яны павінны адчуваць увагу і клопат, бо многія гады свайго жыцця яны прысвяцілі працы на карысць развіцця нашай Радзімы".

Членаў Савета ветэранаў абласной прафсаюзнай арганізацыі ўшаноўвалі ў гэты дзень у Палацы прафсаюзаў. Для іх арганізавалі мерапрыемства "Ад усёй душы".

У Дзяржынску прайшло абласное мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі "Моладзь выбірае дапамогу пажылым людзям".

У Жодзіне адбыўся фестываль валанцёрскіх ініцыятыў людзей сталага ўзросту "Актыўнае даўгалецце – ключ да здаровай жыцця".

Чытаць 23 разоў

1