Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскай і Мікалаеўскай абласцямі падпішуць на форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны

З 3 па 4 кастрычніка ў Жытоміры адбудзецца II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Як распавялі ў камітэце эканомікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта - падчас правядзення форуму, 4 кастрычніка, Мінская вобласць падпіша пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з Мікалаеўскай вобласцю. Дэлегацыю вобласці ўзначаліць старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Дарэчы, за студзень-ліпень гэтага года знешнегандлёвы абарот Мінскай вобласці з Украінай склаў 402,9 млн долараў ЗША. Аснову экспарту прадпрыемствамі вобласці склалі грузавыя аўтамабілі, угнаенні і прадукты перапрацоўкі нафты.

Чытаць 25 разоў

1